У Вільні маліліся за забітага Алеся Пушкіна
У нядзелю ў Вільні маліліся за забітага Алеся Пушкіна па 40 днях пасля яго смерці. Служба адбывалася ў беларускім прыходзе, які знаходзіцца ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхата.

Айцец Георгі Рой перакананы, што ў Беларусі некаторыя святары таксама маліліся за Алеся Пушкіна, але не публічна:
– Я думаю, што некаторыя святары абавязкова будуць памінаць Алеся, нават упэўнены ў гэтым. Але гэта будзе зроблена не публічна, бо публічнае памінанне будзе пагражаць гэтым святарам праблемамі з боку іх непасрэднага царкоўнага кіраўніцтва і таксама думаю, што гэта будзе праблема і з боку ўладаў.
Акрамя Алеся Пушкіна падчас службы маліліся і за аднаго з бацькоў беларускага руху Івана Луцкевіча, як раз на сёння, 20 жніўня, прыпадае дзень яго памяці.
Акрамя прыхаджанаў прыходу на службе прысутнічалі вядомыя беларускія мастакі і пісьменнік, якія добра ведалі Алеся Пушкіна, а некаторыя і сябравалі. Па заканчэнні службы яны падзяліліся сваімі ўспамінамі.






Беларускае Радыё Рацыя
