У Вільні настаўнікі-ўцекачы адкрылі беларускую школу
У Вільні адкрылася першая ў Літве прыватная беларуская школа і дзіцячы садок, дзе дзеці могуць займацца на расейскай і беларускай мовах.
Набор вучняў толькі пачаўся — класы яшчэ не запоўненыя. Зараз праводзяцца першыя пробныя заняткі. Але выкладчыцкі склад у поўнай гатовасці, паведамляе Свабода.
Амаль усе настаўнікі, якія працуюць у гэтай школе, — грамадзяне Беларусі, якія былі вымушаныя пакінуць краіну на працягу апошняга года.
Беларускае Радыё Рацыя
