У Вільні прайшла шматтысячная акцыя салідарнасці з Украінай
У Вільні прайшла шматтысячная акцыя салідарнасці з Украінай. Літоўцы рашуча асудзілі агрэсію Расеі.
– Я тут, таму што не хачу вайны. Я за мір, за свабоду. Усе людзі павінны быць свабоднымі.
– Мы супраць расейскай агрэсіі. Мы за Украіну.
– Гэта пратэст супраць гітлераўскай Расеі. Пуцін – гэта Гітлер нумар 2.
– Каб не было вайны, каб не было разрухі. Хочам жыць мірна. І таму ідзём, каб падтрымаць усіх – і ўкраінцаў, і беларусаў. Усіх!
У акцыі ўдзельнічалі мясцовыя беларусы і ўкраінцы.
– Мы пратэстуем супраць вайны. Усім дзякуй, што прыйшлі, за іх пазіцыю.
– Людзі, усе выходзьце на вуліцу і пратэстуйце супраць вайны.
– На плакаце ў мяне напісана: «Мір – народам, смерць – імперыям!».
– На плакаце ў нас напісана: «Слава Украіне! Смерць акупантам!».
РР: Гэта Расея і Беларусь?
– Не, гэта Расея і яе прыслужнік Лукашэнка.
Людзі шматтысячным шэсцем прайшліся ад літоўскага Сейма да амбасады Расеі ў Літве. Каля яе мясцовыя віленскія ўлады зарганізавалі вялікую сцэну, дзе выступілі літоўскія дзеячы, навукоўцы, палітолагі, музыкі, якія рачуша асуджалі напад Расеі на Украіну.
Беларускае Радыё Рацыя