У Вільні прайшоў хакатон беларускіх праектаў
48 гадзін крэатыву, 24 каманды, 20 ментараў і 90 удзельнікаў. Усё гэта пра хакатон праектаў для беларускай культуры пад назвай „Культурны код”.

Мерапрыемства адбылося ў Вільне, ініцыятыва належыць Беларускай Радзе Культуры пры падтрымцы каманды Imaguru Startup HUB, распавёў адзін з галоўных арганізатараў Аляксандр Чахоўскі:
– Тэза, якую мы ўвесь час паўтаралі і распаўсюджвалі пра тое, што культура – гэта і ёсць нацыя, што культура перадусім, што культура гэта не проста танцы, песні. Культура – гэта склад мыслення. Адпаведна ёсць такая сфера, як IT. Там усе ведаюць, што мы жывём у эпоху інфармацыйных тэхналогій, таму нам важна было атрымаць нейкія новыя рашэнні, ідэі, ідэі праектаў.

Як адзначыў Аляксандр Чахоўскі, дзевяць пераможцаў хакатону маюць магчымасць прайсці акселерацыйную праграму, дзе змогуць дапрацаваць свае праекты.

Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook.com/bcsfbel
