У Вільні пройдзе «Чарнобыльскі шлях»



Ініцыятарам правядзення „Чарнобыльскага” шляху ў Вільні – у 36 гадавіну аварыі на ЧАЭС – выступіла найстарэйшая некамерцыйная экалагічная беларуская арганізацыя „Экадом”. «Урокі Чарнобыля-86 не вывучаныя, і ўрокі Чарнобыля-22 таксама, — зазначыла Ірына Сухій, кіраўніца антыядзернага кірунку „Экадома”. Ірына адзначыла, што Вільня знаходзіцца менш чым за 50 км ад Астравецкай АЭС, і няма упэўненасці, што рэжым Беларусі зможа гарантаваць радыяцыйную бяспеку абʼекта.

Арганізатары адзначаюць, што сёлета шэсце ў сталіцы Літвы працягнецца каля 2,5 гадзін. 26 красавіка збор і мітынг пачнецца а 18:00 на Лукішскай плошчы. Потым адбудзецца шэсце з 19:00 да 20:30 да помніка «Маці Чарнобыля».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Антон Сурапін