У Вільні пройдзе канцэрт салідарнасці #ЖывеБеларусь
29 кастрычніка ў Вільні адбудзецца канцэрт салідарнасці #ЖывеБеларусь / #TegyvuojaBaltarusija з удзелам беларускай опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук і літоўскага піяніста Юстаса Чапоніса. Канцэрт пакладзе пачатак серыі канцэртаў #ЖывеБеларусь. У лістападзе падобныя імпрэзы адбудуцца ў Латвіі і Эстоніі.
Маргарыта Ляўчук — вядомая маладая беларуская оперная спявачка. Яна добра знаёмая аматарам класічнай музыкі ў Літве па выступах у Вільні і Коўне — у кастрычніку яна таксама выконвае ролю Кунігунды ў аперэце „Кандыд” у Літоўскай нацыянальнай оперы. Маргарыта яркая прадстаўніца культурнай супольнасці Беларусі і вядомая сваімі апазіцыйнымі рэжыму Лукашэнкі поглядамі і выказваннямі. Паходзіць спявачка з Берасцейшчыны.
Беларускае Радыё Рацыя