У Вільні пройдзе сумесная сустрэча ТБК і Брацтва Трох Віленскіх мучанікаў



Таварыства беларускай культуры ў Літве і Брацтва ў гонар Трох Віленскіх мучанікаў запрашаюць на сумеснае мерапрыемства.

У праграме:

– З прывітальным словам выступіць старшыня Брацтва Мікола Матрунчык.

– Канд. гіст. навук Аляксандр Горны прэзентуе кнігу „Вячаслаў Багдановіч. Царква і дзяржава”.

Глеб Отчык прадставіць штогадовыя пленеры „Святасць зямлі Беларускай”.

а. Андрэй Абрамовіч з аг. Турэц (каля Міра) раскажа пра ўшанаванне беларускіх святых.

Чакае канцэртная праграма.

Мерапрыемства адбудзецца 27 ліпеня ў Доме нацыянальных аб’яднанняў па адрасе Раўгіклос 25 (Raugyklos g. 25) Вільня.

Пачатак а 15.00.

westki.info