У Вільні ўмацоўваюць гару Гедыміна
Кранам падымаюць жвір на той бок гары, дзе зямля спаўзла. Прытрамбоўваюць. Гэтую частку працы сталі рабіць менавіта, калі дастаткова пахаладала.
А да гэтага далі магчымасць максімальна спаўзці глебе, якая паўзла і паўзла ўсё лета.
Шчыльна замацавалі палі, мабыць, захоўваючы „прыступкі”.
Зрабілі дрэнаж, каб вада адыходзіла і ня цягнула за сабой глебу з гары.
Людзі, які занятыя працай па аднаўленні выглядаюць вельмі упартымі цяпер, калі Плошча выключна святочная, і людзі прыходзяць да елкі і весяліцца. Людзі ў яркіх камізльках працуюць – ўмацоўваюць і аднаўляюць Гару Гедыміна!
Беларускае Радыё Рацыя
