У Вільні з’явілася свая „Плошча пераменаў”
У Вільні з’явілася свая „Плошча пераменаў”. Графіці з выявай знакамітых ды-джэяў цяпер знаходзіцца каля Беларускага дома супольнасці і культуры, у цэнтры Вільні (вул. Vilniaus, 20).
„Плошча пераменаў” паўстала ў адным з двароў Менска (вул. Чарвякова). Яе ўвесь час замалёўвалі. Менавіта там быў забіты Раман Бандарэнка і затрыманы Сцяпан Латыпаў.
Беларускае Радыё Рацыя
