У Вільні з’явіўся новы дарожны знак: указальнік на Кіеў і акупаваны Менск
У спецыяльна створанай базе даных сабрана 1800 звестак аб пашкоджаннях і ахвярах па ўсёй Украіне. Іх прадаставілі жыхары Украіны і мясцовыя ўлады. Але гэта яшчэ не ўсё. Акрамя абмежаванняў, уведзеных для расейскага агрэсара дзяржавамі, карпарацыямі і вядомымі брэндамі, у Вільні створаны новы дарожны знак – гэта указальнік на Кіеў і акупаваны Менск.
Запушчаны сайт «Расея за гэта заплаціць», на якім збіраюцца звесткі пра ваенныя знішчэнні, якія Расея ўчыніла ва Украіне. Сайт, даступны па адрасе https://damaged.in.ua/, створаны па ініцыятыве офіса прэзідэнта Украіны, Міністэрства фінансаў і Кіеўскай школы эканомікі.
— Цяпер, калі нашы войскі абараняюць межы Украіны і нашы населеныя пункты, а ўкраінскія ўлады рыхтуюцца да міжнародных працэсаў супраць Расейскай Федэрацыі, наша задача — скласці найбольш поўны спіс усяго таго, што было зруйнавана (…) Расеяй у вайне супраць Украіны, – чытаем на сайце.
Адзначалася, што дадзеныя аб матэрыяльнай шкодзе будуць выкарыстоўвацца Украінай у якасці доказаў у міжнародных трыбуналах па кампенсацыйных справах з Расеі.
Паводле niezalezna.pl