У Вроцлаве завершыўся фестываль незалежнай беларускай культуры



У Вроцлаве завершыўся фестываль незалежнай беларускай культуры, у рамках якога адбыўся вечар сучаснай беларускай паэзіі з удзелам Уладзіміра Арлова, Лявона Баршчэўскага, Андрэя Хадановіча і Таццяны Нядбай. На імпрэзе прысутнічалі не толькі беларускія студэнты, але і польскія пісьменнікі з Вроцлава, кажа Таццяна Нядбай.

Андрэй праспяваў пераклады Яцка Качмарскага. Уладзімір Арлоў пачытаў свае вершы па-беларуску. Лявон Баршчэўскі прачытаў пераклады на польскую мову. Таксама і Андрэй Хадановіч прачытаў свае вершы па-беларуску. Я чытала толькі па-беларуску, бо ў мяне не было перакладаў.

У рамках фестывалю адбылася выстава карцін беларускага мастака і музыкі Андруся Такінданга, фальклорная вечарына з удзелам гурта «Рэха», а берасцейскі тэатр «Крылы Халопа» паказаў спектакль «Чарнобыль».

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя