У Вульцы Выганоўскай адкрыюць і асвецяць скультуру побач з магілай маці айца Міхала Баброўскага



Пры царкве святога архангела Міхаіла ў Вульцы Выганоўскай, што ў гміне Орля на Бельшчыне, адбудзецца сёння, 21 лістапада, адкрыццё і высвячэнне скульптуры – аналоя побач з магілай маці айца Міхала Баброўскага, які адкрыў Супрасльскі кодэкс – адзін з найбольш важных помнікаў славянскай і праваслаўнай пісьменнасці. Зараз гэта помнік сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. З ініцыятывай усталявання аналоя ў Вульцы Выганоўскай, дзе нрадзіўся Міхал Баброўскі, з’яўляецца Фонд Oikonomos. З ідэяй мастацкага афармлення помніка выступіў краязнаўца, па прафесіі архітэктар, Яўген Семянюк.

– Я падумаў, калі гэтых аналояў будзе тры – то можа выпадала, каб у Вольцы даць да таго аналоя такую большую аправу. Я прыдумаў, што можам у Вольцы пабудаваць памятнік сям“і Баброўскіх і Кодэксу Супрасльскаму. Такую супольную ініцыятыву. Дзе будзе пастаўлены гэты аналой фундацыяй Oikonomos. А мы пабудуем помнік – такі сімвал. Я, карыстаючыся сваёй прафесіяй, запраектаваў гэты помнік.

Адкрыццё і асвячэнне аналоя ў Вульцы Выганоўскай ладзяцца ў рамках святкаванняў Года Супрасльскага кодэксу, які Маршалкоўская ўправа Падляшскага Ваяводства абвясціла 2023 год у 200-годдзе адкрыцця прафесарам Міхалам Баброўскім Супрасльскага кодэксу. У рамках святкаванняў аналой прысвечаныя гэтай гадавіне адкрыты быў таксама на тэрыторыі Супрасльскага манастыра.

Беларускае Радыё Рацыя