У Вульцы Выганоўскай асвяцілі скульптуру-аналой побач з магілай маці айца Міхала Баброўскага



Пры царкве святога архангела Міхаіла ў Вульцы Выганоўскай, што ў гміне Орля на Бельшчыне, адбылося  сёння адкрыццё і высвячэнне скульптуры – аналоя  побач з магілай маці айца Міхала Баброўскага, які адкрыў у 1823 годзе Супрасльскі кодэкс – адзін з найбольш важных помнікаў славянскай і праваслаўнай пісьменнасці. Зараз гэта помнік Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

Аналой у Вульцы Выгоноўскай, дзе нарадзіўся прафесар Міхал Баброўскі, з’яўляецца адным з трох, якія ўсталёўваем у рамках святкаванняў Года Супрасльскага Кодэкса – кажа айцец Яраслаў Юзьвік, канцлер Супрасльскай Акадэміі:

-Першы аналой усталяваны на ўсходнім баку Супрасльскага манастыра. Другі тут, у Вульцы Выганоўскай. Трэці будзе ўсталяваны ў Беластоку. Спадзяемся, што ў самым цэнтры горада. Кожны з аналояў адрозніваецца крыху. Хаця ёсць галоўныя тры надпісы: „Тысяча гадоў з дня паўстання рукапісу ў Балгарыі” ( рэд. пазьней вядомага, як Супрасльскі кодэкс); „1823 год – год знаходкі дакументу ў Супраслі”; „500-годдзе прыбыцця рукапісу ў Супрасль”. Гэта тры галоўныя надпісы. Задняя частка (сценка) помніка ўжо індывідупальна дапрацавана. На Супрасльскім аналоі – Супрасль, у Вульцы Выганоўскай прысвечана айцу Міхалу Баброўскаму, а на беластцкім аналоі будзе Беласток.

З ініцыятывай усталявання аналоя ў Вульцы Выганоўскай, дзе нарадзіўся прафесар віленскага ўнівэрсытэту, айцец Міхал Баброўскі з’яўляецца Фонд Oikonomos. Помнік – аналой асвяціў сямятыцкі епіскап Варсанофій.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя