У Вярхоўнай Радзе працягваюць дзяліць „партфелі”



Перамовы аб кааліцыі ў Вярхоўнай Радзе Украіны дагэтуль трываюць. Нягледзячы на абяцанні заключыць пагадненне аб праеўрапейскай кааліцыі ў новай Вярхоўнай Радзе цягам 2-3 дзён, кааліцыя пакуль не паўстала.

Цяпер ідзе змаганне за „партфелі”, а пра гатоўнасць да рэформаў праеўрапейскіх партый лепш судзіць не па заявах, такое меркаванне ў эфіры нашага радыё выказаў украінскі палітолаг Яраслаў Чарназуб:

– Калі гэты іх так званы “шлюбны” перыяд скончыцца, калі яны ўсе атрымаюць, як кажуць па свайму „карыту”, вось тыды мы ўбачым, якое ў іх насамрэч жаданне праводзіць рэформы. Гэта будуць тыя дакументы, якія будуць нараджацца ў міністэрствах, Кабміне, камітэтах Вярхоўнай Рады. Толькі па справах можна іх ацэньваць таму, што яны абсалютна нічым па сваёй рыторыцы не адрозніваюцца ад папярэдняй улады.

ЦВК працягвае прымаць пратаколы з акруговых выбарчых камісій, афіцыйныя вынікі выбараў у Вярхоўную Раду Украіны маюць быць падведзены да 10 лістапада.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя