У выніку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну загінулі ўжо 489 дзяцей
18 гадоў таму
Яшчэ 1026 параненыя, паведамляе Офіс Генпракурора Украіны. Як адзначаецца ў паведамленні, лічбы не канчатковыя, працягваецца праца па іх усталяванні ў месцах баявых дзеянняў, а таксама на вызваленых тэрыторыях. Больш за ўсё дзяцей пацярпела ў Данецкай вобласці – 465.
Толькі ўчора пацярпелі трое дзяцей. У Херсонскай вобласці па дарозе з мястэчка Алешкі ў вёску Сагі расейцы абстралялі цывільны аўтамабіль, у якім знаходзіліся бацька і 15-гадовы сын. Яны памерлі. У выніку абстрэлу расейцамі пасёлка Казацкае Херсонскай вобласці паранены 17-гадовы хлопец. У горадзе Канстанцінаўка Данецкай вобласці пацярпела 9-гадовая дзяўчынка.