У жанчыны з Ломжынскага павету выяўлены каронавірус
Падляшскі ваявода і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамляюць пра чарговы выпадак заражэння каронавірусам на Падляшшы.
Заражэнне пацверджана лабараторнымі даследаваннямі. – Гэта жанчына з Ломжынскага павета, – кажа Анна Ідзькоўска з Падляшскай ваяводскай управы. Стан жанчыны ацэньваецца як добры. Па рэкамендацыі лекара яна застаецца на хатнім каранціне.