У жаночым манастыры ў Зверках згадваюць святога мучанніка Гаўрыіла
Праваслаўныя вернікі Падляшша ўзгадваюць сёння, 3 траўня, у жаночым манастыры ў Зверках святога мучанніка Гаўрыіла. Галоўную літургію ў манастыры адслужыў Беластоцка-Гданьскі архіепіскап Якаў разам з Супрасльскім епіскапам Андрэем.
З нагоды свята ў Зверкі былі прывезеныя рэліквіі святога мучаніка Гаўрыіла, якія захоўваюцца ў саборы святога Мікалая ў Беластоку. Астанкі святога будуць у Зверках да верасня.
Мучаннік Гаўрыіл, ахоўнік дзяцей і моладзі, нарадзіўся ў прыканцы 17-га стагоддзя ў Зверках. Калі яму споўнілася 6 гадоў быў выкрадзены з дому і закатаваны. Яго культ на Падляшшы пачаўся пасля таго, як былі знойдзеныя яго астанкі і зафіксаваныя царквой цудоўныя аздараўленні пры ягонай магіле.
Беларускае Радыё Рацыя