Павел Клімкін: Расея спрабавала ліквідаваць затрыманых вайскоўцаў (абноўлена)



Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін заявіў, што Расея спрабавала ліквідаваць двух расейскіх вайскоўцаў – грамадзян Расеі капітана Яўгена Ерафеева і сяржанта Аляксандра Аляксандрава, якія былі затрыманыя ў зоне АТА, паведамляе агенцтва Reuters. Клімкін, выступаючы ў Брусэлі пасля гандлёвых перамоваў, адмовіўся паведаміць падрабязнасці пра тое, як расейскія войскі спрабавалі ажыццявіць ліквідацыю сваіх ваенных.  У той жа час „5 канал” паведаміў, што з’яўленне расейскіх вайскоўцаў ў айчынным шпіталі ўкраінскі кіраўнік Міністэрства замежных спраў пракаментаваў фразай – „выратаваць ад сваіх”.

„Нашы ваенныя фактычна цягнулі іх на сваіх плячах, каб выратаваць ім жыццё. Расейцы, калі зразумелі, што тыя ў нашых руках, спрабавалі іх забіць. Гэта выпадак за межамі разумення”, – сказаў Клімкін. Акрамя таго, кіраўнік МЗСу Украіны заявіў, што двух расейскіх афіцэраў са спецыяльнай групоўкі перасеклі ўкраінскую мяжу з канкрэтнай мэтай – здзейсніць тэрарыстычны акт.

17 траўня спікер адміністрацыі прэзідэнта Украіны па пытаннях АТА Андрэй Лысенка паведаміў, што ў зоне АТА затрымалі двух супрацоўнікаў ГРУ Расеі.  Напярэдадні саветнік міністра ўнутранных справаў Антон Герашчанка прапанаваў прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну абмяняць двух палонных расейскіх вайскоўцаў на ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанка і чатырохсот  іншых украінскіх палонных.

* * *

Падчас баявых сутыкненняў у зоне Антытэрарыстычнай аперацыі ўзятыя ў палон расейскія спецназаўцы. Гэта чарговы доказ удзелу ўзброеных сілаў Расейскай Федэрацыі ў канфлікце на Данбасе.

1000

Больш падрабязна распавядае наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Параненых у баі расейскіх дыверсантаў захапілі ў палон добраахвотнікі батальёна “Айдар” непадалёк Луганска і адразу адвезлі іх у вайсковы шпіталь. Спярша палонныя адмаўляліся ад дапамогі хірургаў. Паводле іх словаў, у Расеі неаднаразова папярэджвалі, што ўкраінскія лекары нібыта ампутуюць органы захопленых расейцаў, каб прадаюць іх на Захад. Неўзабаве палонныя ўсё ж атрымалі медычную дапамогу. Вядомыя іх імёны і вайсковыя часткі. Гэта капітан 3-й брыгады спецназа ГРУ Яўген Ерафееў і сяржант той жа вайсковай часткі Аляксандр Аляксандраў. Абодва прыбылі ва Украіну ў сакавіку з-пад Самары.

У Расейскай Федэрацыі пакуль ніяк не каментуюць палон сваіх спецназаўцаў. Але ў непрызнанай ЛНР капітан Ерафееў і сяржант Аляксандраў абвешчаныя  “міліцыянерамі ЛНР”.

Ва Украіне ўжо прапануецца абмяняць палонных на лётчыцу Надзею Саўчанка. Але ў штабе АТА мяркуюць, што падобнае магчыма толькі пасля следства і суда над расейскімі дыверсантамі.

640x480 (1)

640x480

 

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя, Украіна

Фота lug-info.com