Удзельнікі абмену моладзі наведалі Бельск-Падляшскі
ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім наведалі ўдзельнікі абмену моладзі, які праходзіць пад лозунгам “Нацыянальныя і рэлігійныя меншасці на польска-беларуска-літоўскім памежжы – сучаснасць і перспектывы”.
Адным з галоўных арганізатараў выступае Беларускі дом у Варшаве. Пра свае ўражанні кажуць удзельнікі:
– У мясцовых беларусаў значна больш магчымасцяў бачыць і вывучаць сваю гісторыю і культуру так як гэта мае быць. І ў іх больш магчымасцяў, чым ёсць часам у беларусаў у самой Беларусі.
– Вельмі ўсцешаны, што тут, на Падляшшы, беларусы захавалі ўласную тоеснасць.
– Адкрыта гаварыць, дыскутаваць – гэта вельмі карысна для ўсіх нас. Карысна для будучыні. Для таго, каб у Беларусі, калі мы будзем будаваць дэмакратычную краіну, мы абапіраліся на досьвед, які ёсць у іншых дзяржавах.
Абмен, у якім прымае ўдзел каля 30 чалавек, працягнецца да 18 лістапада. Апрача экскурсіяў у розныя падляшскія мясцовасці, дзе кампактна пражываюць нацыянальныя і рэлігійныя меншасці, ладзяцца таксама лекцыі, майстар-класы ды нацыянальныя вечарыны.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя