Угодкі з дня смерці беларускага грэка-каталіцкага біскупа Часлава Сіповіча
4 кастрычніка спаўняецца трыццаць тры гады з дня смерці першага ў 20-ым стагоддзі беларускага грэка-каталіцкага біскупа Часлава Сіповіча.
Дзякуючы ягоным намаганням у Лондане была заснаваная і адкрытая Беларуская бібліятэка імя Францыска Скарыны і музей.
З айцом Чаславам Сіповічам меў нагоду пазнаёміцца старшыня Таварыства сяброў арлянскай зямлі – Сяргей Мартыновіч, які быў пры апошніх хвілінах жыцця біскупа Сіповіча:
– Я ў 1981 годзе амаль тры месяцы быў у айца Сіповіча. І яго здарыўя інсульт, ён памёр. У яго была вельмі моцная настальгія. Вельмі шчыры беларус, патрыёт.
Часлаў Сіповіч – беларускі рэлігійны i грамадскі дзеяч, публіцыст і перакладчык, гісторык, культуролаг. Сябра Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі. Большасць свайго жыцця быў вымушаны правесці ў эміграцыі. Айцец Часлаў Сіповіч памёр 4-га кастрычніка 1981 году ў Лондане.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя