Украіна мае намер „адгарадзіцца” ад Расеі
Украінскія ўлады плануюць забяспечыць эфектыўны кантроль мяжы з Расеяй да канца 2015 года. Як паведаміў прадстаўнік СНБА Андрэй Лысенка: „Інжынернае ўладкаванне расейска-ўкраінскай мяжы і адміністрацыйнай мяжы з АР Крым прадугледжвае земляныя і бетонныя валы, кантрольна-следавыя палосы, сістэмы оптыка-электроннага назірання, сігналізацыйнага комплексу, ракадныя дарогі і фартыфікацыйныя збудаванні для прадухілення руху аўтамабільнай тэхнікі і фізічных асоб .”
Таксама ў чацвер 11 верасня СНБА абнародавала ўласныя падлікі, па стратах сярод расейскіх вайскоўцаў на Данбасе. Расея інфармацыю аб прысутнасці сваёй арміі ў Украіне абвяргае.
Фота AFP
