Украіна пачала атрымліваць расейскі газ
Кожныя суткі для патрэбаў украінскіх спажыўцоў будзе імпартавацца да 43,5 мільёна кубаметраў газу, паведаміў кіраўнік прэс-службы «Укртрансгаза» Максім Бяляўскі. «Газ будзе паступаць праз газаразмеркавальныя станцыі ў Мазыры (Беларусь) і Суджы (Курская вобласць). Імпарт прыроднага газу з боку РФ быў пачаты на два дні раней на падставе перазаяўкі НАК «Нафтагаз Украіны», – паведаміў Бяляўскі.
У пятніцу «Нафтагаз» унёс перадаплату ў 378 мільёнаў даляраў за пастаўку ў снежні 1 мільярда кубаметраў расейскага газу. «Газпром» атрыманне сродкаў пацвердзіў.
Пастаўкі газу з Расеі на Украіну былі спыненыя з сярэдзіны чэрвеня з-за мільярдных даўгоў Кіева.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота rrnews.ru