Украіна пачала мытную праверку і афармленне гуманітарнага грузу з Расеі
З украінскага боку на праверцы прысутнічаюць 59 спецыялістаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы АТА.
«У 10 гадзін 15 жніўня, на пункце пропуску «Данецк» Расейскай Федэрацыі пачалася мытная праверка і афармленне гуманітарнага грузу з гэтай краіны», — паведамляюць у штабе.
З украінскага боку на праверцы прысутнічаюць 59 спецыялістаў. З якіх 41 — прадстаўнікі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны і 18 супрацоўнікаў мытні.
Паводле папярэдніх дамоўленасцей, груз пройдзе ў кірунку Луганска.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота AP