Украіна пачынае будаваць „сцяну” на мяжы з Расеяй



Украінскі ўрад пачынае праект будаўніцтва рэальнай мяжы з Расеяй. Пра гэта падчас пасяджэння Вярохоўнай Рады Украіны заявіў прэм’ер-міністр  Арсеній Яцанюк:

– Мы пачынаем праект “Сцяна” – гэта будаўніцтва рэальнай дзяржаўнай мяжы паміж Украінай і Расейскай Федэрацыяй.

Раней губернатар Днепра-петроўшчыны Ігор Коломойскі прапанаваў пабудаваць на мяжы паміж Украінай і Расеяй ахоўную сцяну. Адпаведны інжынерны праект і тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне ўжо накіраваныя ў Адміністрацыю Прэзідэнта Украіны.

Праектам прадугледжваецца, што ахоўная сцяна будзе ўяўляць сабой суцэльную металічную сетку вышынёй два метры і даўжынёй амаль дзве тысячы кіламетраў, усталяваную на апорных слупах. Зверху будзе нацягнуты калючы дрот з улікам усіх патрабаванняў ваеннага часу. На пэўных участках сетка будзе знаходзіцца пад электрычным напружаннем. Выкананне ахоўных ірвоў, мінных палёў ды сігналізацыі будзе праводзіцца спецыялістамі Міністэрства абароны.

[youtube id=”suQJ6dXxVhY”]

[youtube id=”oN5TtrHypwk”]

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя