Украіне варта рыхтавацца да доўгага змагання
Украіне не варта спадзявацца на хуткае вырашэнне канфлікту на Усходзе і варта рыхтавацца да доўгай барацьбы. Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве былых прэзідэнтаў Украіны Леаніда Кравчука і Віктара Юшчанкі.
„Свет павінен зразумець, што сёння незалежная суверэнная еўрапейская Украіна – гэта і ёсць яго геапалітычная зброя супраць імперскіх прэтэнзій Расеі”, – гаворыцца ў дакуменце.
Разам з гэтым, на думку былых прэзідэнтаў, рэальных зрухаў пакуль недастаткова. Улада так і не змагла спыніць уцягванне Украіны ў крамлёўскі сцэнар акупацыі і пераўтварэнне ўсходніх тэрыторый у прарасейскія анклавы.
Краўчук і Юшчанка адзначылі, што міжнародныя перамовы ў розных фарматах, у тым ліку перамовы ў Жэневе, Мілане і Менску, да гэтага часу не прынеслі ніякіх рэальных зменаў у планы Крамля ліквідаваць украінскую незалежную дзяржаву метадамі гібрыднай вайны.
