Украіна працягвае ўмацаванне мяжы з Беларуссю



Узброеныя сілы Украіны паставілі дзясяткі тысяч мін, абсталявалі больш за 60 назіральных пунктаў і больш за 15 новых апорных пазіцый у Ровенскай вобласці для ўмацавання мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведаміў камандуючы Аб’яднанымі сіламі Узброеных сіл Украіны Сяргей Наеў па выніках паездкі ў гэты рэгіён.

Крыніца: Командування Об’єднаних Сил ЗС України / Facebook

“Сёння я ўбачыў ахову дзяржаўнай мяжы на тэрыторыі Ровенскай вобласці. Тут павялічана колькасць назіральных пастоў больш чым на шэсць дзясяткаў. Ужо выкапана больш за 15 новых апорных пазіцый. Былі закладзены дзясяткі тысяч мін”, — заявіў Наеў у відэароліку, размешчаным у ягоным тэлеграм-канале.

Працягласць украінска-беларускай мяжы складае 1 084 кіламетры.