Украіна просіць Захад даслаць паліцэйскіх для аховы месца катастрофы



be41cbaa8e4bba09eecaeb0e3bc8952eМіністэрства замежных спраў Украіны звяртаецца з заклікам да краінаў, грамадзяне якіх загінулі ў авіякатастрофе ў Данецкай вобласці, разгледзець магчымасць накіравання грамадзянскіх паліцэйскіх падраздзяленняў для забеспячэння аховы месца катастрофы.

На месцы падзення пасажырскага самалёта “Боінг” у Данецкай вобласці цягам чатырох дзён працавалі спецыялісты і ваенныя з Расеі, заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Генадзь Зубко, паведамляе ТСН.

Целы загінулых пасажыраў і экіпажа ляжалі пасярод поля ў спёку, аднак ратавальнікі не маглі іх вывезці, так як на месцы аварыі пад выглядам грамадзянскіх працавалі эксперты з РФ, лічыць прадстаўнік АП.

„4 дні з такой высокай тэмпературай гнілі целы, не было магчымасці вывозіць. Мы разумелі, што ў цяперашні час працуе нехта іншы. І цяпер у нас ёсць пацверджанне, што пад выглядам грамадзянскіх там былі ваенныя і расейскія эксперты, якія аналізавалі і думалі, пра што можна казаць”, – заявіў Зубко.

Нагадаем, раней Парашэнка загадаў вайскоўцам спыніць баявыя дзеянні ў зоне падзення „Боінга”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота   twitter.com/AndrewLVUA