Украіна рыхтуецца да Раства
Гэтае свята адзначаецца ў нашых паўднёвых суседзяў з куды большым размахам, чым Новы год.
Традыцыйныя ўкраінскія Каляды адметныя архаічнымі звычаямі, завядзёнкамі, прымхамі і забабонамі. Прытым большасць з іх амаль не адрозніваюцца ад беларускіх.
Згодна асвечанай часам завядзёнцы, у апошні дзень Вялікага посту сям’я сядае за стол з Багатай куццёю. Вячэра пачынаецца пасля першай зоркі, і называецца Святым вечарам. На стале мусі быць дванаццаць страў, абавязкова посных.
Само святкаванне распачынаецца застоллем 7 студзеня, акурат пасля царкоўнай службы. Пакуль гаспадыня накрывае стол, гаспадар рассыпае па кутах соль, асвечаную папярэдне ў царкве; такім чынам адганяюцца злыдухі. У некаторых рэгіёнах прынята класці асобную лыжку для памерлых Дзядоў, прытым дакранацца да тае лыжкі нельга нікому.
Калядаванне — традыцыя, агульная і для ўкраінцаў, і для беларусаў. Калядуюць пераважна дзеткі і моладзь, атрымліваючы за спевы грошы ці цукеркі. Характэрна, што большасці калядкаў дзеткі навучаныя не з кніжак ці інтэрнэта, а ад бацькоў, прытым шмат хто з тых бацькоў калядаваў яшчэ за савецкім часам.
Сёлета на праваслаўнае Раство ва Украіне тры выходныя: ад 6 і па 8 студзеня ўлючна.
Беларускае Радыё Рацыя