Украіна святкуе Дзень Еўропы



Для ўкраінцаў гэта – нагода прыгадаць пра свае еўрапейскія карані і пра агульную гісторыю ўсіх нацый еўрапейскага кантынента. З падрабязнасцямі – наш украінскі карэспандэнт:

– Дзень Еўропы адзначаюць ва Ўкраіне з 2003 года. У кантэксце цяперашніх намаганняў уступу краіны ў Еўразвяз гэтае свята стала актуальнейшым.

Асноўные падзеі разгарнуліся на Міхайлаўскай плошчы Кіева. Святкаванні распачаліся з шоў барабаншчыц, пасля чаго адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцця, дзе ў прысутнасці дыпламатаў еўрапейскіх краін выступіў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін.

“Цяпер усе разумеюць, што мы знаходзімся на пярэднім краі Еўропы і што Украіна – гэта неад’емная яе частка”, — зазначыў высокапасадоўца.

Свята будзе доўжыцца ў Кіеве да вечара. У праграме – велапрабег, выстава кветкаў, канцэрты і шматлікія майстар-класы ў адмыслова збудаваным арт-гарадку. Святкаванне завершыцца светлавым шоў, якое мае сімвалізаваць яднанне Украіны і краін Еўразвяза.

Для Беларускага Радыё Рацыя – Марцін Война, Украіна

Фота twitter.com/UkrPravda_news