Украіна святкуе Дзень Незалежнасці



Сёння, 24 жніўня, Украіна святкуе свой 24-ы Дзень Незалежнасці. Асноўныя святкаванні праходзяць на Крэшчаціку ў цэнтры Кіева. 1440346218_kmo_088197_153624_1_t210 Дзень Незалежнасці – гэта дзяржаўнае свята, якое адзначаецца штогод 24 жніўня ў гонар прыняцця Вярхоўнай Радай УССР Акту абвяшчэння незалежнасці Украіны. У гэтым годзе замест традыцыйнага ваеннага параду ў сталіцы пройдзе Марш Незалежнасці. Ваенная тэхніка не будзе прымаць удзел у Маршы, у цэнтры ўвагі будзе воін-абаронца краіны, паведамляе korrespondent.net. Фота svopi.ru