Украіна ўзмацняе кантроль на мяжы з Беларуссю
У Чарнігаўскай вобласці, якая мяжуе з Беларуссю, узмоцнены дарожны кантроль.
Увага надаецца найперш шашы Гомель-Чарнігаў. На трасе збудаваны дадатковы блок-пост, на якім кругласутачна дзяжурыць узброены міліцыянт, нацыянальныя гвардзейцы і актывісты з чарнігаўскай Самаабароны Майдана. Пад пільны кантроль бяруцца аўтамабілі з расейскімі нумарамі, якія следуюць ва Украіну транзітам праз Беларусь.
Яшчэ адзін накірунак кантролю – масты, чыгунка і вакзалы. Уся чарнігаўская міліцыя, а таксама СБУ пераведзены ва ўзмоцнены рэжым працы – гэта робіцца з мэтай папярэджання правакацый і дыверсій. Паводле ўкраінскіх спецслужбоўцаў, правакацыі цалкам магчымыя ў Чарнігаве на святкаванні Дня Перамогі.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя