Украіна ўзяла курс на збліжэнне з НАТА
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўвёў у дзеянне рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны, якое прадугледжвае адмову ад пазаблокавага статусу краіны і збліжэнне з НАТА.
Прэзідэнту Украіны прапанавана таксама ў лістападзе выступіць з пазачарговым зваротам да парламента аб становішчы краіны ў сферы нацыянальнай бяспекі і вызначыць яе новую стратэгію.
