Украіна вярнула з палону 107 вайскоўцаў



Украіна і Расея правялі чарговы абмен палоннымі.

З расейскага палону ва Украіну вярнулася 107 чалавек – шэсць афіцэраў і 101 радавы і сяржант. З вызваленых 74 чалавекі – абаронцы «Азоўсталі», паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

«Мы вярнулі дадому шматлікіх параненых у баях. У прыватнасці, нам удалося абмяняць цяжкапараненых і ляжачых з Марыупаля, з «Азоўсталі», хлопцаў з асколачнымі раненнямі рук і ног, агнястрэльнымі раненнямі розных частак цела. Ёсць людзі з ампутаванымі канечнасцямі і апёкамі, якія не адчуваюць частку твара, з інфікаванымі ранамі. Таксама ёсць паранены баец у выніку выбуху ў Аленаўскай калоніі. Многія з нашых хлопцаў атрымалі раненні яшчэ ў сакавіку», – напісаў Ярмак.