Украіна выйшла з мэмарандуму пра памежную супрацу з Беларуссю і РФ
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ пра выхад Украіны з мемарандуму пра супрацоўніцтва ў ахове дзяржаўных межаў Беларусі, Расеі і Украіны.

Указ набывае ў сілу ў дзень апублікавання. Мемарандум быў падпісаны ў 1994 годзе. На падставе гэтага дакументу пазней былі распрацаваныя ўсе двухбаковыя пагадненні пра памежную супрацу Украіны і Беларусі. Так Украіна цалкам спыніла ўсю памежную супрацу з Беларуссю.
