Украіна забараніла 15 расейскіх тэлеканалаў



1406536135_48289746Нацыянальная рада Украіны па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання апублікавала спіс 15 расейскіх тэлеканалаў, забароненых да рэтрансляцыі на тэрыторыі краіны. Па рашэнні Нацрады і пастановах Акруговага адміністрацыйнага суда Кіева, у эфірных і кабельных сетках Украіны забароненая рэтрансляцыя, між іншым, «Першага канала. Сусветнай сеткі», «РТР-Планеты», «Расеі-24», «Расеі-1», НТВ, “Russia Today”.

Варта адзначыць, што ў Беларусі большасць гэтых каналаў рэтранслюецца праз усе кабельныя сеткі ў абавязковым парадку, паведамляе nn.by.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота 4ernigiv.info