Украіна заклала больш за 2 тысячы мін на мяжы з Беларуссю



За апошні тыдзень Украіна заклала на мяжы з Беларуссю больш за 2 тысячы мін, паведаміў камандзір Аб’яднаных сілаў ЗСУ генерал-лейтэнант Сяргей Наеў.

Фота: t.me/SerhiyNaiev

Акрамя таго, выкапана больш за 3 тысячы метраў акопаў і траншэй і прарыта каля 2,5 тысяч метраў супрацьтанкавага рова.

„На дзяржаўнай граніцы Украіны мы прымаем усе неабходныя меры для падвышэння нашых абарончых магчымасцей… Мы і ў далейшым будзем працягваць гэтую працу для падвышэння нашых абарончых магчымасцей, каб у выпадку чаго заўсёды быць гатовымі адэкватна рэагаваць на варожыя захады”, – заявіў Наеў.

23 верасня камандуючы аператыўна-стратэгічнай групоўкаю „Таўрыя” Аляксандр Тарнаўскі паведаміў, што ЗСУ прарвалі расейскую абарону каля Вэрбовага на ўсход ад дэакупаванага паселішча Работына.