Украіна закупіла высокадакладную зброю



Узброеныя сілы Украіны атрымліваюць высокадакладную зброю.

Як паведамляе УНІАН, пра гэта заявіў міністр абароны Валерый Гелетей. Акрамя ўзбраення, міністр анансаваў з’яўленне аўтаматызаваных сістэм кіравання і сувязі.

„Мы ўжо закупілі шмат высокадакладнай зброі і тую тэхніку, якой у нас не было раней – аўтаматызаваныя сістэмы кіравання, сістэмы сувязі і многае іншае, чаго нам раней не хапала”, – заявіў Гелетей.

Як паведамляў УНІАН, раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка патлумачыў, з якой мэтай ён дамаўляўся на саміце НАТА пра пастаўкі Украіне высокадакладнага ўзбраення.

У інтэрв’ю ВВС HARDtalk кіраўнік дзяржавы сказаў: „Вы павінны зразумець, што гэта робіцца не для таго, каб мы маглі перамагчы ў гэтай канкрэтнай вайне. А для таго, каб мы маглі стварыць у сябе еўрапейскую сістэму бяспекі”.