Украіна змяняе сістэму дзяржаўнай мяжы
На Жытоміршчыне скарачаюць кантрольныя службы на ўкраінска-беларускай мяжы. Больш падрабязна – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.
– Прычына такога скарачэння – відавочная неадпаведнасць колькасці кантралюючых структур тым задачам, якія яны мусяць выконваць. Скарачэнне адбываецца з ініцыятывы прэм’ер-міністра Арсенія Яцэнюка. “Мы правялі інвентарызацыю таго, што ў нас адбываецца на пунктах пропуску. Колькі службаў кантралюе ці аднаго грамадзяніна, ці адзін аўтамабіль на дзяржаўнай мяжы. Атрымалася – дзевяць розных службаў! І гэта недапушчальна!” – зазначыў украінскі прэм’ер-міністр.
Украінская памежная служба цалкам змяняе сістэму кіравання дзяржаўнай мяжой. Цяпер на кантрольна-прапускных пунктах застаюцца толькі дзве кантралюючыя адзінкі: памежнікі і мытнікі.
Скарачэнне кантралюючых органаў на дзяржаўная мяжы – толькі частка мерапрыемстваў па скарачэнні неэфектыўнага бюракратычнага апарата ва Украіне.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя
Фота glavnoe.ua
