Украінская армія працягвае наступ на пазіцыі апалчэнцаў



Украінская армія працягвае наступ на пазіцыі апалчэнцаў пад Данецкам. У Міністэрстве ўнутраных спраў краіны кажуць, што сілавікам ужо практычна ўдалося акружыць горад.

Паводле інфармацыі прэс-цэнтра антытэрарыстычнай аперацыі, удары былі нанесеныя па апорных пунктах праціўніка. Сепаратысты страцілі бронетэхніку і шмат жывой сілы.

Пры гэтым баевікі абстралялі з мінамётаў і гармат пазіцыі арміі. У Фэйсбуку АТА гаворыцца, што ваенны камандзір так званай ДНР Ігар Стралкоў ўжо рыхтуецца бегчы з Украіны.

Напярэдадні сепаратысты заявілі пра гатоўнасць спыніць агонь. Па словах новага прэм’ера самаабвешчанай Данецкай рэспублікі Аляксандра Захарчанкі, гэта дазволіць прадухіліць гуманітарную катастрофу.

Як стала вядома ў баі пад Ілавайскам Данецкай вобласці загінуў баец «Азова», муж журналісткі Таццяны Чарнавол Мікалай Беразавы. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў дарадца міністра ўнутранных спраў Антон Герашчанка.