Украінская авіяцыя перахапіла расейскія знішчальнікі
Два лёгкія франтавыя знішчальнікі МіГ-29 вылецелі з Таганрога і ажыццявілі палёт уздоўж мяжы. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры антытэрарыстычнай аперацыі. „Для ажыццяўлення паветранага прыкрыцця раёна знаходжання місіі АБСЕ ў 13:00 быў здзейснены вылет дзяжурнага звяна знішчальнікаў Паветраных Сіл Узброеных Сіл Украіны.
Расейскія самалёты былі выяўленыя і зафіксаваныя сродкамі ўкраінскай радыёлакацыйнай выведкі. Самалёты Расейскай Федэрацыі ажыццяўлялі палёт ўздоўж дзяржаўнай мяжы Украіны. Палёт расейцаў доўжыўся 45 хвілін. Пасля радыёлакацыйнай выведкай Узброеных Сіл Украіны быў страчаны кантакт з мэтамі. Па дадзеных радыёперахопу, расейскія знішчальнікі здзейснілі пасадку на базавым аэрадроме Таганрог – гаворыцца ў паведамленні.
Самалёты ажыццяўлялі дзяжурства на вышыні 7 тысяч 500 метраў. Пасля сыходу ад украінскай мяжы баявых знішчальнікаў Расейскай Федэрацыі пілоты вярнуліся на свой базавы аэрадром і здзейснілі пасадку.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота brightwallpapers.com.ua