Украінская журналістка: Вайна закранула кожнага чалавека
16 гадоў таму

Фактычна кожнага чалавека закранула вайна ва Украіне. Але ў украінцаў няма іншага варыянта як змагацца за сваю краіну да перамогі, чаго б гэта не каштавала, – распавяла ўкраінская журналістка Галіна Якушка:
— Настрой украінцаў пэўна больш песімістычны, як я адчуваю. Чаму? Бо канчаюцца людзі, вельмі многа смерцяў. У кожнага хтось або загінуў, або знаёмы, або сябар ваюе. У кожнага ё знаёмы, каго мабілізавалі. Багата хто страціў жытло, але вайна закранула кожнага чалавека.
Вайна ва Украіне ідзе роўна 630 дзён. Працягваюцца баі бліз Аўдзееўкі і Чарнабаеўкі, трывае ўкраінскі контрнаступ.
Беларускае Радыё Рацыя
