Украінскі медык прачытаў верш пра хлопчыка Сашу



У кіеўскім арт-пабе “Торвальд”, які нядаўна рэлакаваўся з Беларусі, прайшоў чарговы паэтычны вечар. Падчас яго маладыя, але таленавітыя аўтары прэзентавалі свае творы на розныя тэмы. Асабліва цёпла публіка прыняла гумарыстычны верш украінскага псіхіятра пра хлопчыка Сашу.

– Мяне завуць Арцём Нойдэ, я псіхіятр. Я прыйшоў сюды, каб чытаць свае вершы. Адзін з маіх вершаў быў пра Аляксандра – хлопчыка Сашу. Я ў гэтым вершы вырашыў у такой форме падаць праблематыку таго, як людзі могуць дэструктыўна ў адносінах да іншых сябе паводзіць.

Усяго ж публіка пачула ў гэты вечар 10 артыстаў. Падчас імпрэзы прагучала і вядомая кампазіцыя «Давай разрушим эту тюрьму».

Дарэчы, паэтычныя падзеі ладзяцца ў арт-пабе кожную нядзелю. На іх можна не толькі паслухаць рознафарматныя творы ўкраінцаў і беларусаў, але і выступіць самому. Запрашаем!

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя