Украінскі палітолаг: Важна правесці гэтыя выбары



Вярхоўная Рада Украіны заўтра можа разгледзець папраўкі да выбарчага заканадаўства. Украінскі парламент мае сабрацца на адзін дзень, каб прыняць пакет законапраектаў, сярод якіх і выбарчы.

531053ef3f5c9_image1

Якія канкрэтна змены будуць уведзеныя, пакуль невядома, аднак ясна, што цяпер ідуць сур’ёзныя кансультацыі, адзначыў у нашым эфіры украінскі палітолаг Яраслаў Чарназуб:

– Відавочна, што сёння будуць ісці перамовы і пошук кампрамісаў паміж палітычнымі сіламі таму, што ў кожнага з тых, хто галасуе зараз, свае інтарэсы. Відавочна, што гэтыя перамовы будуць працягвацца да пазна, а можа яшчэ і заўтра будуць працягвацца. Зрэшты яны вымушаны прыняць нейкі закон, насамрэч ужо не так прынцыпова, якім ён будзе, важна правесці гэтыя выбары.

Пры канцы ліпеня, прэм’ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк падаў у адстаўку. Аднак праз нейкі час парламент выказаў давер ураду. Многія каментатары адзначылі, што гэтыя крокі сталі пачаткам працэсу роспуску і перавыбараў Вярхоўнай Рады.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя

Фота joinfo.ua