Затрыманым за украінскі сцяг пагражае да трох гадоў турмы
Расейскі следчы камітэт пачаў крымінальную справу за вывешванне ўкраінскага сцягу на адным з будынкаў у цэнтры Масквы. Паліцыя затрымала маладзёнаў. Іх абвінавачваюць у “вандалізме”. У паліцыі ИТАР-ТАСС паведамілі, што затрыманыя неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці і назвалі іх імёны: Аляксандар Пограбаў, Аляксей Шыракажухоў, Яўгенія Караткова і Ганна Ляпёшкіна.
Затрыманым за украінскі сцяг пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Украінскі сцяг памерам тры на шэсць мэтраў з’явіўся на вежы аднаго са сталінскіх хмарачосаў Масквы. Таксама ў жоўта-блакітныя колеры пафарбавалі вялізарную зорку на тым жа будынку. Маскоўская паліцыя затрымала па гэтай справе чатыры асобы: дзвюх дзяўчынаў і двух хлопцаў, усе яны жыхары расейскай сталіцы.
Затрыманыя заявілі, што яны нічога не малявалі ды не вывешвалі сцяг, а толькі скочылі з будынка з парашутамі.
Невядомыя вывесілі на шпілі будынку ў самым цэнтры Масквы ўкраінскі нацыянальны сцяг і пафарбавалі ў сіне-жоўтыя колеры зорку. Сцяг правісеў больш за тры гадзіны.
Расейскія СМІ паведамляюць, што чацвёра альпіністаў былі затрыманыя ў Маскве 20 жніўня па падазрэнні ў здяйсненні акту вандалізму.
Паліцыя таксама высвятляе, як трапілі экстрэмалы ў элітны ахоўваемы будынак у самым цэнтры Масквы і як у іх атрымалася залезці на 32-павярховы дом, вышыня якога складае 176 метраў.
«Па папярэдняй інфармацыі, невядомыя праніклі па ўнутраных лесвіцах будынка да апошняга паверха, а затым з дапамогай адмысловага рыштунку замацавалі палотнішча на шпілі высоткі », – адзначаюць у праваахоўных органах, паведамляе „Интерфакс”.
[youtube id=”mFtF1Rq0_rQ”]
[youtube id=”it5vCJvRwdA”]