Украінскі вайсковец: Будзем змагацца да апошняга



Будзем змагацца да апошняга, паколькі мы на сваёй зямлі, і мы яе абараняем. Такога меркавання прытрымліваецца ўкраінскі вайсковец Максім Кобелеў.

Фота: president.gov.ua

Ва ўкраінцаў няма выбару, вораг мае намер знішчыць і ўкраінскую культуру, і ўкраінскі народ, – адзначыў суразмоўца:

– Вайна ў нас працягваецца амаль год, за гэты час мы шмат усяго перажылі, як нацыя. Шмат страт і здабыткаў. Тэрыторыі, якія былі захоплены ворагам, наш паспяховы контрнаступленне па некалькіх накірунках, адваяванне тэрыторый. Вайна працягваецца, напэўна ніхто яшчэ не ведае, колькі яна будзе працягвацца, нават сам Крэмль і Пуцін у Расеі.

Вайна ва Украіне не скочваецца ўжо 335 дзён. У параўнанні з снежнем у студзені стала лягчэй у бытавым плане. Але працягваюцца цяжкія баі на лініі фронту, якія могуць вызначыць лёс бліжэйшых некалькіх месяцаў.

Беларускае Радыё Рацыя