Украінскія бежанцы зладзяць суботнік у Польшчы
Бежанцы з Украіны зладзяць у Польшчы суботнік. Такім чынам яны хочуць падзякаваць палякам за гасціннасць і дапамогу. Большасць суботнікаў пачнецца заўтра аб 11-й гадзіне. У спісе – Варшава, Вроцлаў, Кракаў, Гданьск ды многія іншыя гарады.
У Беластоку ўкраінцы зладзяць прыборку тэрыторыі ў Зьвежынецкім Лесе. Збор ахвочых на вуліцы Цяністай.
Беларускае Радыё Рацыя