Украінскія дзеці адпачываюць у летніках Caritas у Польшчы
18 гадоў таму
У Цэнтры адпачынку ў польскім Баянаве знаходзіцца першая група 40 дзяцей з Жытоміра, потым прыедуць дзеці з Жоўкві, Кіева і Чарткава. Дзеці вельмі задаволеныя адпачынкам у Польшчы.
Апякунка ў летніку манашка Аксана Рудніцка рада, што ў дзяцей вельмі багатая праграма, кожны дзень іншы. На месцы праводзяцца шматлікія заняткі. Акрамя гэтага арганізатары зладзілі экскурсіі ў Замасць, дзеці таксама наведалі Сандомеж. Самае галоўнае, што ўсе адпачываюць ад вайны, кажа манашка. Дзеці ведаюць, што яны ў бяспецы, бо знаходзяцца ў Польшчы, а не ва Украіне, і адпачываюць.
Сродкі на летнік для ўкраінскіх дзяцей забяспечыла каталіцкая дабрачынная арганізацыя Caritas Polska.