Украінскія музыкі Parfeniuk і I33I далі дабрачынны канцэрт
14 гадоў таму
Украінскія музыкі Parfeniuk і гурт I33I выступілі ў Варшаве ў беларускім клубе Scena Chmielna. Цягам імпрэзы адбыўся дабрачынны аўкцыён, грошы ад якога будуць накіраваныя Украіне.
Працягвае суарганізатарка падзеі, вакалістка гурта I33I Анастасія Меншыкава:
– Мы збіраем грошы на аўтамабіль для Узброеных сілаў Украіны. Гэта было рашэнне, якое мы прымалі разам. Вельмі прыемна працаваць у такой крутой камандзе, якая ў нас склалася. Ілля прыехаў без ганарару, абсалютна бясплатна. Мы таксама нічога з гэтага не зарабілі.
Канцэрт адбыўся ў Дзень Нараджэння Іллі Парфенюка.
Беларускае Радыё Рацыя