Украінскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю мігрантаў



Як сцвярджаюць ва ўкраінскай Дзяржаўнай памежнай службе, мігрантаў да мяжы даставілі беларусы ў вайсковай форме.

Паведамляецца, што памежнікі Жытомірскага атрада затрымалі шасцярых грамадзян Пакістана і Бангладэш. Мужчыны распавялі, што з тэрыторыі Беларусі да мяжы з Украінай іх на аўтамабілі давезлі мужчыны ў вайсковай форме, як мяркуецца, прадстаўнікі беларускай памежнай службы, і паказалі ў якім кірунку павінны ісці.

Таксама загадалі, пасля перасячэння мяжы паведаміць пра сваё месцазнаходжанне. Зараз праводзіцца праверка затрыманых і высвятляюцца ўсе абставіны іх нелегальнага падарожжа.