Украінскія памежнікі затрымалі незвычайную кантрабанду



Незвычайную кантрабанду з Украіны ў Беларусь спынілі памежнікі Луцкага атраду.

Мяжа Украіны

Жыхар адной з прыкардоннай вёсак Ровеншчыны спрабаваў патрапіць у нашу краіну на звычайнай фурманцы з грузам у 14 мяхоў сала і 2 мяхі трыкатажу.

Больш падрабязнасцяў ведае наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Затрыманне адбылося ўначы, непадалёк вёскі Пярэшпа, што з Шацкім раёне Валынскай вобласці, літаральна ў кіламетры ад дзяржаўнай мяжы. Пабачыўшы памежнікаў, кантрабандыст салам паспрабаваў кінуць фурманку і ўцячы ў лес, але неўзабаве яго перахапілі. Ніякіх дакументаў пры сабе парушальнік не меў. Адпаведныя дакументы на сала таксама адсутнічалі.

І парушальнік, і груз затрыманыя. Пра спробу кантрабанды ўкраінскія памежнікі адразу папярэдзілі беларускіх калег.

Гэта першы выпадак затрымання на ўкраінска-беларускай свінога сала ў таварнай колькасці. Звычайна ў Беларусь кантрабандна перапраўляецца ялавічана ў тушах, кошты на якую на нашых рынках удвая вышэйшыя, чым у памежных раёнах Украіны.

І парушальнік, і кантрабанднае сала затрыманыя. Пра незвычайную кантрабанду паведамляе прэсовы аддзел Памежнай службы Украіны.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя